Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 25.11.2016

№ 970

Беларусь з 1 снежня зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 снежня зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада 2016 г. № 970.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе зніжана з 92,7дал. ЗША да 90,4 дал. ЗША за 1 тону. Пошліна на прамагонны бензін знізіцца з 65,8 дал. ЗША да 64,1 дал. ЗША за 1 тону, на таварныя бензіны - з 56,5 дал. ЗША да 55,1 дал. ЗША за 1 тону.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе 36,1 дал. ЗША за 1 тону (была 37,0 дал. ЗША). Такая ж пошліна ўстаноўлена ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых алеяў.

У папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 лістапада. Тады яны былі павышаны.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: