Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 02.12.2016

№ 991

Вызначаны пералік арганізацый, якія аказваюць навукова-тэхнічную падтрымку МНС у галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 2016 года № 991 вызначаны пералік арганізацый, якія аказваюць навукова-тэхнічную падтрымку Міністэрству па надзвычайных сітуацыях у галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі.

У пералік уключаны 16 дзяржаўных навуковых, навукова-даследчых устаноў і вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі.

Дакумент прыняты ў мэтах удасканалення дзяржаўнага рэгулявання ў галiне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: