Бел | Рус | Eng PDA
Распараджэнне Прэм'ер-мiнiстра

ад 21.12.2016

№ 545р

Створана рабочая група для выпрацоўкі прапаноў па ўдасканаленні дзейнасці суб'ектаў аграэкатурызму

Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2016 года № 545р створана рабочая група для выпрацоўкі прапаноў па ўдасканаленні дзейнасці суб'ектаў аграэкатурызму. Яе ўзначаліў Міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко.

У склад рабочай групы ўвайшлі таксама кіраўнікі адпаведных міністэрстваў і ведамстваў, прадстаўнікі банкаўскай сферы і турыстычнага бізнесу.

Рабочай групе даручана ажыццявіць комплексны аналіз умоў дзейнасці суб'ектаў аграэкатурызму, прапаноў усіх зацікаўленых аб удасканаленні дзейнасці такіх суб'ектаў і забяспечыць выпрацоўку ўзгодненых прапаноў.

Пры неабходнасці ва ўстаноўленым парадку рабочая група можа прыцягваць да работы  кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, іншых арганізацый.

Міністэрству спорту і турызму па выніках комплекснага аналізу, праведзенага рабочай групай, да 20 студзеня 2017 года ва ўстаноўленым парадку неабходна ўнесці ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь праект адпаведнага нарматыўнага прававога акта.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: