Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 28.12.2016

№ 1088

Аб найважнейшых мэтавых паказчыках заказчыкаў дзяржаўных праграм на 2017 год

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2016 года № 1088 зацверджаны найважнейшыя мэтавыя паказчыкі выканання дзяржаўных праграм на 2017 год.

Пастанова ўваходзіць у сістэму дакументаў, накіраваных на рэалізацыю задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2017 год, і ўстанаўлівае найважнейшыя мэтавыя паказчыкі заказчыкаў дзяржаўных праграм, уключаных у пералік дзяржаўных праграм на 2016 - 2020 гады.

Так, Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва даведзена забеспячэнне на канец 2017 года сярэдняга кошту 1 кв.м агульнай плошчы жылля, якое будуецца з дзяржаўнай падтрымкай (без індывідуальных забудоўшчыкаў) у памеры Br968,83. Доля агульнай плошчы шматкватэрных энергаэфектыўных жылых дамоў у агульным аб'ёме ўведзенага ў эксплуатацыю жылля павінна скласці 65%.

Для Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўстаноўлены паказчык па прыросту аб'ектаў бытавога абслугоўвання ў раённых цэнтрах і сельскай мясцовасці. За 2017 год такіх аб'ектаў павінна стаць больш на 28 адзінак.

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі павінна забяспечыць у 2017 годзе зніжэнне выдаткаў на аказанне жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву ў супастаўных умовах не менш чым на 5% у параўнанні з 2016 годам.

Згодна з дакументам, чаканая працягласць жыцця складзе 74,3 года. Долю айчынных лекавых сродкаў на ўнутраным рынку ў вартасным выразе плануецца давесці да 52%.

Прырост колькасці наведванняў арганізацый культуры (да ўзроўню 2015 году) на канец 2017 года павінен скласці мінімум 2%.

Для Міністэрства лясной гаспадаркі ўстаноўлены аб'ём нарыхтоўкі драўніны з 1 га лясных зямель - 2,35 куб.м, а таксама забеспячэнне лясістасці тэрыторыі не менш за 39,7%.

Таксама стаіць задача ўвайсці ў топ-30 па індэксе ўзроўню адукацыі ў рэйтынгу краін па індэксе чалавечага развіцця.

Колькасць абанентаў і карыстальнікаў стацыянарнага шырокапалоснага доступу да сеткі інтэрнэт на канец года павінна скласці 32,5 адзінкі на 100 чалавек.

Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання даручана забяспечыць значэнне адносіны сумы крэдыторскай запазычанасці і запазычанасці па крэдытах і пазыках да выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг у сельскагаспадарчых арганiзацыях не больш 1,07% на канец года.

Тры паказчыкі даведзены да Міністэрства спорту і турызму. Першы - экспарт турыстычных паслуг у $ 157,1 млн. Другі тычыцца спартыўнага рэйтынгу Беларусі на сусветнай арэне па алімпійскіх дысцыплінах. Да канца 2017 гоаы краіна павінна ўвайсці ў топ-25. Трэці - доля асоб, якія займаюцца фізічнай культурай і спортам, павінна скласці не менш як 22,6%.

Працягласць сеткі дарог з павышаным хуткасным рэжымам павялічыўся да 1 тыс. 355 км.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя да канца 2017 года не павінен перавысіць 2%.

Нацыянальная акадэмія навук адказвае за забеспячэнне ўдзельнай вагі інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме прадукцыі (паслуг). Ён павінен скласці 15,4%.

Для аблвыканкамаў і асобных ведамстваў устаноўлены паказчыкі толькі па энергазберажэнню.

Найважнейшыя мэтавыя паказчыкі заказчыкаў дзяржаўных праграм на 2017 г. з'яўляюцца ключавымі паказчыкамі эфектыўнасці работы кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

Дакументам прадугледжаны штоквартальны маніторынг і інфармаванне Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь аб выкананні найважнейшых мэтавых паказчыкаў заказчыкаў дзяржаўных праграм на 2017 год.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: