Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 29.12.2016

№ 1109

Аб рэалізацыі пілотнага праекта па апрабацыі нарматыўнага фінансавання ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі

Урад прыняў рашэнне аб рэалізацыі пілотнага праекта па апрабацыі нарматыўнага фінансавання ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Гэта змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2016 года № 1109.

Згодна з дакументам, у 2017 годзе будзе пашыраны аналагічны праект, які рэалізаваны ў 2015-2016 гадах, шляхам уключэння ў яго абласных цэнтраў, Бераставіцкага раёна, Салігорскага раёна, г.Фаніпаль, Цэнтральнага раёна г. Гомеля і Магілёўскай вобласці ў цэлым.

У 2016 годзе ў праекце прынялі ўдзел 186 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і 127,3 тыс. школьнікаў. У 2017 годзе да яго далучацца 642 установы агульнай сярэдняй адукацыі і 292,1 тыс. школьнікаў.

Пастанова прынята ў мэтах удасканалення бюджэтнага фінансавання ў галіне адукацыі і ўмоў аплаты працы педагагічных работнікаў.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: