Распараджэнне Прэм'ер-мiнiстра

ад 30.12.2016

№ 559р

Створана міжведамасная рабочая група для ўрэгулявання пытанняў, звязаных з прадастаўленнем насельніцтву жыллёва-камунальных паслуг

Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2016 г. № 559р створана міжведамасная рабочая група для ўрэгулявання пытанняў, звязаных з прадастаўленнем насельніцтву жыллёва-камунальных паслуг. Яе ўзначаліў Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч.

У склад міжведамаснай рабочай групы ўвайшлі таксама прадстаўнікі Міністэрства энергетыкі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства эканомікі, РУП "Мінскэнерга", ДВА "Белпалівагаз", УП "Мінскаблгаз".

Паводле распараджэння, міжведамаснай працоўнай групе даручана выпрацаваць і да 1 сакавіка 2017 г. унесці ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапановы аб рэалізацыі ўзгодненай дзяржаўнай палітыкі ў частцы вызначэння: парадку аказання насельніцтву, што пражывае ў шматкватэрных жылых дамах, камунальных паслуг па гарачаму вадазабеспячэнню і цеплазабеспячэнню (для мэтаў ацяплення), у тым ліку ў месцах агульнага карыстання, а таксама крыніц фінансавання і парадку кампенсацыі выдаткаў арганізацый, якія ажыццяўляюць ўлік, разлік і налічэнне насельніцтву платы за дадзеныя паслугі; парадку тэхнічнага абслугоўвання ўводных і унутрыдамавых газаправодаў шматкватэрных жылых дамоў, якія з'яўляюцца агульнай маёмасцю уласнікаў жылых памяшканняў, а таксама крыніц фінансавання і парадку кампенсацыі выдаткаў арганізацый, якія ажыццяўляюць дадзенае тэхнічнае абслугоўванне; пераліку нарматыўных прававых актаў, якія падлягаюць карэкціроўцы і распрацоўцы, а таксама органаў дзяржкіравання, адказных за іх распрацоўку.

Пры неабходнасці міжведамасная рабочая група ва ўстаноўленым парадку можа прыцягваць да ўдзелу ў яе рабоце кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: