Распараджэнне Прэм'ер-мiнiстра

ад 30.12.2016

№ 557р

Створана міжведамасная рабочая група па выпрацоўцы сістэмных мер па ўдасканаленні інвестыцыйнага клімату ў Рэспубліцы Беларусь

Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2016 г. № 557р створана міжведамасная рабочая група па выпрацоўцы сістэмных мер па ўдасканаленні інвестыцыйнага клімату ў Рэспубліцы Беларусь. Яе ўзначаліў Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васіль Мацюшэўскі.

У склад міжведамаснай рабочай групы ўвайшлі прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, Нацыянальнага банка, Палаты прадстаўнікоў, а таксама ДУ "Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі" і ДНУ "НДЭІ Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь".

Міжведамаснай працоўнай групе даручана аналізаваць асноўныя праблемы ажыццяўлення інвестыцый у Рэспубліцы Беларусь з выпрацоўкай (пры неабходнасці) прапаноў па карэкціроўцы заканадаўства ў сферы інвестыцый; разглядаць: прапановы дзяржаўных органаў (арганізацый) па ўдасканаленні інвестыцыйнага клімату і карэкціроўцы заканадаўства ў сферы інвестыцый; неабходнасць прыняцця іншых мер, якія спрыяюць ажыццяўленню інвестыцый.

Міжведамасная рабочая група можа прыцягваць да работы кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, іншых арганізацый.

Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным Ураду Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамам, Мінскаму гарвыканкаму неабходна да 1 лютага 2017 г. прадставіць у Міністэрства эканомікі прапановы па ўдасканаленні інвестыцыйнага клімату ў Рэспубліцы Беларусь і карэкціроўцы заканадаўства ў сферы інвестыцый.

Міністэрству эканомікі даручана ажыццяўляць арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне і каардынацыю работы міжведамаснай працоўнай групы, а таксама на падставе прадстаўленых прапаноў, сфарміраваць і да 20 лютага 2017 г. унесці на разгляд міжведамаснай рабочай групы праект плана мерапрыемстваў па ўдасканаленні інвестыцыйнага клімату ў Рэспубліцы Беларусь.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: