Пастанова Савета Міністраў

ад 13.01.2017

№ 25

Сфарміраваны пералік асабліва значных для культуры дзяржустаноў

Урад устанавіў пералік асабліва значных для беларускай культуры дзяржустаноў і стварае камісію па вяртанні культурных каштоўнасцяў. Гэтыя і іншыя меры па рэалізацыі Кодэкса аб культуры выкладзены ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 студзеня 2017 г. № 25.

У прыватнасці, устаноўлены пералік дзяржаўных устаноў культуры, якія маюць асаблівае значэнне для захавання, развіцця, распаўсюджвання і (або) папулярызацыі беларускай нацыянальнай культуры, рэарганізацыя і ліквідацыя якіх ажыццяўляюцца са згоды Савета Міністраў. Напрыклад, у яго ўвайшлі Нацыянальны мастацкі музей, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета і Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча - усяго 12 аб'ектаў.

У адпаведнасці з дакументам ствараецца камісія пры Савеце Міністраў па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню і ўвядзенню ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцяў, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі. У склад камісіі ўвайшлі прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў, інфармацыі, культуры і фінансаў, Беларускага фонду культуры, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Сустаршынямі прызначаныя намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў і намеснік міністра культуры Аляксандр Яцко.

Таксама ўносяцца змены ў 16 пастаноў Савета Міністраў, яшчэ 40 пастаноў прызнаюцца страціўшымі сілу. Так, у новай рэдакцыі выкладзены правілы аказання паслуг па паказе фільмаў.

Акрамя таго, у дакуменце агаворваецца тэрмін дзеяння дазволаў на размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, выдадзеных да ўступлення ў сілу пастановы, - да заканчэння тэрміну дзеяння яны з'яўляюцца сапраўднымі без пераафармлення.

Пастанова ўступае ў сілу з 3 лютага 2017 года.​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: