Пастанова Савета Міністраў

ад 19.01.2017

№ 48

Аб некаторых пытаннях аплаты працы работнікаў устаноў адукацыі

Маладым спецыялістам з катэгорыі педагагічных работнікаў, якія ўжо адпрацавалі па размеркаванні два гады, але працягваюць працаваць у дадзенай установе адукацыі, яшчэ на год падаўжаецца выплата даплаты ў памеры адной тарыфнай стаўкі першага разраду. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2017 года № 48.

Дакумент уносіць змены ў пастанову Савета Міністраў ад 26 студзеня 2009 г. № 86.

Так, педагагічным работнікам з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, якія адпрацавалі два гады па размеркаванні (пераразмеркавання), напрамку (наступнаму напрамку) на працу ва ўстановы адукацыі і якія працягваюць працаваць на ўмовах заключаных працоўных дагавораў (кантрактаў), ўсталёўваюцца штомесячныя даплаты ў памеры адной тарыфнай стаўкі першага разраду, устаноўленай Саветам Міністраў для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый, на працягу наступнага аднаго года.

Штомесячныя даплаты выплачваюцца па асноўным месцы працы прапарцыйна адпрацаванаму часу (аб'ёму выкананых работ), але не вышэй за памер адной тарыфнай стаўкі першага разраду, устаноўленай Саветам Міністраў.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2017 года.​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: