Распараджэнне Прэм'ер-мiнiстра

ад 24.01.2017

№ 27p

Створаны рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

Распараджэннем Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 24.01.2017 г. № 27р створаны рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Яго ўзначалілі Міністр інфармацыі Лілія Ананіч і Міністр культуры Барыс Святлоў. У склад аргкамітэта таксама ўвайшлі прадстаунікі Міністэрства замежных спраў, Міністэрства адукацыі,  аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

Згодна распараджэнню, аргкамітэту неабходна зацвердзіць план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і забяспечыць яго рэалізацыю.

Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамам, Мінскаму гарвыканкаму даручана аказваць садзейнічанне рэспубліканскаму арганізацыйнаму камітэту ў падрыхтоўцы і правядзенні названых мерапрыемстваў.

Фінансаванне арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, будзе ажыццяўляцца ў межах сродкаў, прадугледжаных рэспубліканскім і мясцовымі бюджэтамі на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў, а таксама за кошт іншых крыніц.​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: