Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 27.01.2017

№ 80

Аб вызваленні і назначэнні некаторых службовых асоб

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.01.2017  № 801 вызваленыя ад займаных пасадаў:

Бачыла Людміла Цімафееўна ад пасады кіраўніка Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь за невыкананне абмежаванняў, звязаных з дзяржаўнай службай (падпункт 1.4 пункта 1 артыкула 40 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 года ”О государственной службе в Республике Беларусь“);

Гагіеў Аляксандр Славіевіч ад пасады першага намесніка Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь у сувязі з пераводам да другога наймальніка;

Дубкоўскі Аляксандр Сяргеевіч ад пасады намесніка Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь у сувязі з пераводам да другога наймальніка;

Забароўскі Аляксандр Міхайлавіч ад пасады першага намесніка Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь у сувязі з пераводам да другога наймальніка.

Гэтай жа пастановай назначаныя:

Каранкевіч Віктар Міхайлавіч першым намеснікам Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь, вызваліўшы яго ад пасады намесніка Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь;

Круты Дзмітрый Мікалаевіч першым намеснікам Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь, вызваліўшы яго ад пасады намесніка Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь;

Ламакіна Ала Лявонаўна намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

Таксама ў парадку пераводу назначаныя:

Барташэвіч Дзмітрый Пятровіч намеснікам Старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь;

Дурноў Вячаслаў Віктаравіч першым намеснікам Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь;

Пруднікава Вольга Піліпаўна намеснікам Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь;

Уцюпін Павел Уладзіміравіч намеснікам Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь, вызваліўшы яго ад пасады намесніка Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь;

Чарвякоў Аляксандр Віктаравіч намеснікам Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: