Пастанова Савета Міністраў

ад 27.02.2017

№ 164

Аб кампенсацыi ў 2017 годзе ААТ "БВБА" часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі

Адкрытаму акцыянернаму таварыству "Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне" будзе кампенсавана частка працэнтаў за карыстанне крэдытам, прадастаўленым адкрытым акцыянерным таварыствам "Ашчадны банк "Беларусбанк", у памеры 50% стаўкі па крэдыце. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 лютага 2017 г. № 164.

Згодна з дакументам, гэта будзе зроблена за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на іншыя пытанні ў галіне прамысловасці, будаўніцтва і архітэктуры.

Міністэрству фінансаў забяспечыць у 2017 годзе пакрыццё ААТ "БВБА" часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі.

Кантроль за выкананнем дадзенай пастановы ўскладзены на Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці.

Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з дня яго прыняцця.​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: