Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 21.03.2017

№ 209

Удакладнены парадак налічэння ўзносаў па дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню, а таксама забеспячэння дапамогамі па часовай непрацаздольнасці, прызначэння і выплаты дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 сакавіка 2017 года № 209 унесены карэктывы ў парадак налічэння ўзносаў па дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню ў дачыненні да асоб, якія ўдзельнічаюць у праграмах і праектах міжнароднай тэхнічнай дапамогі Еўрапейскага саюза, забеспячэння іх дапамогамі па часовай непрацаздольнасці і дзяржаўнымі дапамогамі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.

У прыватнасці, Пералік выплат, на якія не налічваюцца ўзносы па дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 студзеня 1999 г. № 115, дапоўнены грашовымі выплатамі работнікам у рамках праграм і праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі Еўрапейскага саюза.

У сувязі са стратай сілы з 1 чэрвеня 2016 г. Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 2012 г. № 9 "Аб дадатковых мерах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці" з названага пераліку выключаюцца штомесячныя выплаты, якія апрача заработнай платы вырабляліся ў перыяд дзеяння кантрактаў работнікам ААТ "Барысаўдрэў", "Віцебскдрэў", "Гомельдрэў", "Івацэвічдрэў", "Мастоўдрэў", "Рэчыцадрэў", "ФанДАК", "Магілёўдрэў" і РВУП "Мазырскі дрэваапрацоўчы камбінат".

Згодна з прынятай пастановай, асобам, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі праграм і праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі Еўрапейскага саюза, прадастаўлена права ўдзельнічаць у сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і добраахвотна выплачваць узносы самастойна. Адпаведныя дапаўненні ўнесены ў Палажэнне аб парадку пастаноўкі на ўлік і зняцця з уліку плацельшчыкаў абавязковых страхавых узносаў, зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 ліпеня 2009 года № 917.

Акрамя таго, змены і дапаўненні ўнесены ў Палажэнне аб парадку забеспячэння дапаможнікамі па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах, зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2013 года № 569, што дазволіць асобам, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі праграм і праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі еўрапейскага саюза, рэалізаваць права на атрыманне дапамогі па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах пры ўмове выплаты ўзносаў у бюджэт фонду.

Таксама ў мэтах комплекснага рэгулявання пытанняў прызначэння і выплаты дапамог унесены карэктывы ў дадзенае Палажэнне з улікам правапрымяняльнай практыкі.

Пастановай устаноўлены адзіныя правілы разліку сярэднядзённага заробку пры вылічэнні дапаможнікаў.

Тарыфная стаўка (аклад) пры вылічэнні дапамог будзе прымацца ў разлік у суме, якая не перавышае велічыню сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы. Гэта дазволіць забяспечыць больш цесную ўвязку памеру прызначанай дапамогі з сумай выплачаных узносаў у бюджэт ФСАН.

Разам з гэтым унесены дапаўненні ў Палажэнне аб парадку прызначэння і выплаты дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2013 года № 569.

Устаноўлена, што месца прызначэння дзіцячых дапамог асобам, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі праграм і праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі Еўрапейскага саюза, будзе вызначацца на падставе звестак тэрытарыяльных органаў Фонду аб пастаноўцы дадзеных асоб на ўлiк у якасцi плацельшчыкаў узносаў. Дадзенымі звесткамі таксама будзе пацвярджацца іх занятасць пры прызначэнні дзіцячых дапамог.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: