Бел | Рус | Eng PDA
Распараджэнне Прэм'ер-мiнiстра

ад 31.03.2017

№ 111р

Аб стварэнні аргкамітэту па падрыхтоўцы ўдзелу дэлегацыі Беларусі ў XIX Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў у г.Сочы ў 2017 годзе

Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 31.03.2017 г. № 111р створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы ўдзелу дэлегацыі Рэспублікі Беларусь у XIX Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў, які праводзіцца ў г.Сочы (Расійская Федэрацыя) у 2017 годзе. Яго ўзначаліў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Васілій Жарко.

Арганізацыйнаму камітэту даручана распрацаваць і зацвердзіць план адпаведных мерапрыемстваў. Пры неабходнасці аргкамітэт мае права прыцягваць ва ўстаноўленым парадку да працы па падрыхтоўцы ўдзелу дэлегацыі Беларусі ў фестывалі кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і іншых арганізацый.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: