Пастанова Савета Міністраў

ад 03.04.2017

№ 247

Аб удасканаленні рэгулявання адносін у галіне закупак тавараў за кошт уласных сродкаў

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 красавіка 2017 г. № 247 дапоўнены Пералік тавараў, закупкі якіх ажыццяўляюцца за кошт уласных сродкаў без прымянення конкурсаў, электронных аўкцыёнаў і іншых відаў канкурэнтных працэдур закупак, а таксама працэдуры закупкі з адной крыніцы.

Дакумент прыняты ў мэтах удасканалення рэгулявання адносін у галіне закупак тавараў (работ, паслуг) за кошт уласных сродкаў і ўносіць дапаўненні ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 2012 г. № 229.

Так, у названы Пералiк уключаны: закупкі цэменту, які вырабляецца адкрытымі акцыянернымі таварыствамі "Беларускі цэментны завод", "Краснасельскбудматэрыялы", "Крычаўцэментнашыфер", а таксама закупкі нярудных будаўнічых матэрыялаў, якія вырабляюцца рэспубліканскім унітарным вытворчым прадпрыемствам "Граніт", камунальным даччыным вытворчым унітарным прадпрыемствам "Кубграніт", філіялам "Щэбзавод "Глушкевічы" камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага унітарнага прадпрыемства "Гомельаблдарбуд ".

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: