Пастанова Савета Міністраў

ад 06.04.2017

№ 255

Аб зацвярджэнні форм пенсійных пасведчанняў

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 красавіка 2017 г. № 255 зацверджаны формы пенсійнага пасведчання і пенсіённага пасведчання асобы, якой ўстаноўлена пенсія за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь.

Пенсійныя пасведчанні, выдадзеныя да ўступлення ў сілу гэтай пастановы, з'яўляюцца сапраўднымі і не падлягаюць абмену на пасведчанні, формы якіх зацверджаны гэтай пастановай.

Міністэрству працы і сацыяльнай абароны даручана забяспечыць выдачу пенсійных пасведчанняў па новых формах пасля выкарыстання бланкаў пенсійных пасведчанняў узору, устаноўленага да ўступлення ў сілу гэтай пастановы.

Міністэрству таксама неабходна арганізаваць выраб ў неабходнай колькасці пенсійных пасведчанняў па зацверджаных формах за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на гэтыя мэты, а таксама ў двухмесячны тэрмін прывесці свае нарматыўныя прававыя акты ў адпаведнасць з гэтай пастановай.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці  с Законам Рэспублікі Беларусь ад 17 красавiка 1992 года "Аб пенсійным забеспячэнні" і ўступае ў сілу пасля яго  афіцыйнага апублікавання.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: