Распараджэнне Прэм'ер-мiнiстра

ад 10.05.2017

№ 166р

Аб стварэнні аргкамітэту па забеспячэнню падрыхтоўкі і ўдзелу беларускіх спартсменаў у XXIII зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года ў г.Пхенчхане

Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 10 мая 2017 г. № 166р створаны арганізацыйны камітэт па забеспячэнні падрыхтоўкі і ўдзелу беларускіх спартсменаў у XXIII зімовых Алімпійскіх гульнях і XII зімовых Паралімпійскіх гульнях 2018 года ў г.Пхенчхане (Рэспубліка Карэя). Яго старшынёй назначаны Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васіль Жарко.

Арганізацыйны камітэт пры неабходнасці ўпаўнаважаны далучаць да працы ва ўстаноўленым парадку кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і іншых арганізацый.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: