Пастанова Савета Міністраў

ад 12.05.2017

№ 352

Аб вызваленні і назначэнні некаторых службовых асоб

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 мая 2017 г. №  352 назначаны ў парадку пераводу:

Вежнавец Іван Валер’евіч намеснікам Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь;

Паўлючэнка Наталля Віктараўна кіраўніком Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;

Сізін Сяргей Фёдаравіч намеснікам Начальніка Беларускай чыгункі.

Гэтай жа пастановай вызвалены:

Качаноўскі Ігар Міхайлавіч ад пасады намесніка Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь у сувязі з выхадам у адстаўку (падпункт 1.8 пункта 1 артыкула 40 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 года ”О государственной службе в Республике Беларусь“);

Матуліс Эдвард Браніслававіч ад пасады намесніка Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь у сувязі з выхадам у адстаўку (падпункт 1.8 пункта 1 артыкула 40 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 года ”О государственной службе в Республике Беларусь“);

Пермінава Алена Аляксандраўна ад пасады дырэктара Дэпартамента па турызму Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь у сувязі з пераводам да другога наймальніка (пункт 4 часткі другой артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).


З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: