Аб стварэньнні аргкамітэту па падрыхтоўцы і правядзенні ў 2017 годзе другога этапа рэспубліканскага конкурсу "Сям'я года"

Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 15.05.2017 г. № 176р створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенню ў 2017 годзе другога этапа рэспубліканскага конкурсу "Сям'я года". Яго ўзначаліў Намеснік Прэм'ер-міністра Васіль Жарко.

Аргкамітэту даручана распрацаваць і зацвердзіць план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні другога этапу рэспубліканскага конкурсу і забяспечыць каардынацыю работы па яго выкананню.

Пры неабходнасці аргкамітэт можа прыцягваць ва ўстаноўленым парадку да працы па падрыхтоўцы і правядзенні фіналу названага конкурсу кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і іншых арганізацый.


Надрукавана з сайта www.government.by
Адрас публікацыі http://www.government.by/be/solutions/2890
надрукаваць