Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 27.06.2017

№ 484

Аб экспартных пошлінах на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 ліпеня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскай эканамічнай саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 чэрвеня 2017 г. № 484.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту павышана з $80,0 да $80,9 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін павышана з $44,0 да $44,4 за 1 т, на таварныя бензіны - з $24,0 да $24,2 за 1 т.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $24,2 за 1 т (была $24,0). Такая ж пошліна ўстаноўлена ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолы, змазачных і іншых алеяў.

У папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 чэрвеня. Тады яны былі зніжаны.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: