Распараджэнне Прэм'ер-мiнiстра

ад 28.06.2017

№ 234р

Аб стварэнні міжведамаснай групы

Распараджэннем Прэм'ер-міністра Беларусі ад 28 чэрвеня 2017 года №234р створана міжведамасная група для каардынацыі ажыццяўлення пастаяннага маніторынгу сітуацыі на месцах па выкананню Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у праблемных сем'ях". Кіраўніком міжведамаснай групы прызначана намеснік Міністра адукацыі Раіса Сідарэнка.

Згодна з распараджэннем, міжведамаснай групе да 1 жніўня 2017 г. вызначыць парадак ажыццяўлення маніторынгу аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам, якія забяспечваюць ў адпаведнасці з пунктам 28 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 кантроль за яго выкананнем. Таксама неабходна штогод да 5 лютага прадстаўляць ва ўстаноўленым парадку ў Савет Міністраў інфармацыю аб выніках маніторынгу з унясеннем пры неабходнасці прапаноў аб удасканаленні механізму абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей у праблемных сем'ях.

Аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму даручана штогод да 1 ліпеня і да 1 снежня прадстаўляць у Міністэрства адукацыі інфармацыю аб выніках маніторынгу для разгляду на пасяджэнні міжведамаснай групы, названай у пункце 1 гэтага распараджэння, з унясеннем прапаноў аб удасканаленні механізму абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей у праблемных сем'ях з улікам практыкі прымянення Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18. Акрамя таго, неабходна забяспечваць аператыўнае прыняцце мер па ліквідацыі недахопаў, што выяўляюцца ў ходзе маніторынгу.

Каардынацыя работы па выкананню гэтага распараджэння ўскладзена на Намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васіля Жарко.


З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: