Аб зацвярджэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Сербія аб супрацоўніцтве |
|
Пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 6 ліпеня 2017 г. № 506 зацверджана Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Сербія аб супрацоўніцтве ў сферы турызму, падпісанае ў г.Мiнску 26 студзеня 2017 года. Кампетэнтным органам, адказным за рэалізацыю Пагаднення, вызначана Міністэрства спорту і турызму. Міністэрству замежных спраў даручана накіраваць паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу Пагаднення. |
|
Надрукавана з сайта www.government.by Адрас публікацыі http://www.government.by/be/solutions/2929 |
надрукаваць |