Пастанова Савета Міністраў

ад 14.07.2017

№ 530

Аб некаторых пытаннях аплаты працы педагагічных работнікаў

Урадам ўнесены карэктывы ў аплату працы педагагічных работнікаў за кошт пазабюджэтных сродкаў ад дзейнасці, якая прыносіць даходы. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.07.2017 г. № 530.

Згодна з дакументам, дзяржаўныя ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы дадатковай адукацыі на платнай аснове, пры аплаце працы педагагічных работнікаў (акрамя кіраўнікоў), якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі зместу такіх адукацыйных праграм, за кошт пазабюджэтных сродкаў, атрыманых ад названай дзейнасці, могуць прымяняць тарыфную стаўку першага разраду у памеры, якi не перавышае двухразовага памеру тарыфнай стаўкі першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.

Тарыфная стаўка першага разраду, вызначаная дзяржаўнай ўстановай адукацыі ў памерах, прадугледжаных дадзенай пастановай, ўзгадняецца з дзяржаўным органам, у падпарадкаваннi якога знаходзiцца гэта ўстанова адукацыі (заснавальнікам).

Пастанова прынята ў мэтах удасканалення аплаты працы педагагічных работнікаў дзяржаўных устаноў адукацыі і на падставе артыкулаў 61 і 63 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: