Пастанова Савета Міністраў

ад 18.07.2017

№ 535

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у нарматывы спажывання жыллёва-камунальных паслуг для разліку безнаяўных жыллёвых субсідый

Унесены змяненні і дапаўненні ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 2016 г. № 789 "Аб устанаўленні нормаў (нарматываў) спажывання жыллёва-камунальных паслуг для разліку безнаяўных жыллёвых субсідый". Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Урада ад 18 лiпеня 2017 г. № 535.

Згодна з дакументам, гранічны памер кампенсацыі выдаткаў на электраэнергію, спажытую на работу ліфта, складае 0,47 рубля з аднаго чалавека ў месяц (раней 0,26 рублёў), гранічна дапушчальны тарыф, які субсідыруюцца дзяржавай на тэхнічнае абслугоўванне ліфта, усталяваны ў памеры 1,19 рубля з аднаго жыхара ў месяц (раней 0,6911 рублёў).

Для ажыццяўлення разліку платы за паслугу цеплазабеспячэння (ацяплення) у адпаведнасці з зацверджанай нормай (0,026 Гкал на 1 кв. метр агульнай плошчы жылога памяшкання) будзе выкарыстоўвацца працягласць ацяпляльнага перыяду з 15 кастрычніка па 15 красавіка.



З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: