Аб зацвярджэнні Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі

Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі,  які быў падпісаны ў г. Мінску 11 лістапада 2016 года. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Саўміна ад 28 верасня 2017 г. № 721.

Міністэрству замежных спраў даручана накіраваць паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу названага Мемарандума.

Надрукавана з сайта www.government.by
Адрас публікацыі http://www.government.by/be/solutions/3006
надрукаваць