Пастанова Савета Міністраў

ад 28.09.2017

№ 723

Беларусь з 1 кастрычніка павялічвае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 кастрычніка павялічвае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне замацавана ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 верасня 2017 г. № 723.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту павышана з $84,1 да $87,9 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін - з $46,2 да $48,3 за 1 т, на таварныя бензіны - з $25,2 да $26,3 за 1 т.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $26,3 за 1 т (была $25,2). Такая ж пошліна ўстаноўлена ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолы, змазачных і іншых алеяў.

У папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 верасня. Тады яны таксама былі павышаны.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: