Пастанова Савета Міністраў

ад 10.11.2017

№ 841

Аб зацвярджэнні Палажэння аб рэспубліканскай сістэме маніторынгу грамадскай бяспекі і парадку падключэння да яе

Урадам зацверджана Палажэнне аб рэспубліканскай сістэме маніторынгу грамадскай бяспекі і парадку падключэння да яе. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 2017 г. № 841.

Згодна з Палажэннем, задачамі сістэмы маніторынгу з'яўляюцца назіранне за станам грамадскай бяспекі ў мэтах забеспячэння грамадскага парадку, прафілактыкі, выяўлення (раскрыцця) і спынення злачынстваў, іншых правапарушэнняў, вышуку асоб, якія іх учынілі, і асоб, без вестак зніклых (без вестак зніклых), папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, а таксама аператыўнае інфармаванне аб зафіксаваных падзеях шляхам аўтаматызацыі працэсаў збору, апрацоўкі, аналізу, захоўвання інфармацыі і яе перадачы на сродкі адлюстравання  інфармацыі карыстальнікаў.

Дакументам таксама рэгламентуюцца функцыі сістэмы маніторынгу, агульнае функцыянаванне сістэмы і тэхнічнага аператара, а таксама парадак падключэння да сістэмы.

Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму даручана прывесці свае нарматыўныя прававыя акты ў адпаведнасць з гэтай пастановай, якая ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Карыстальнікамі сістэмы маніторынгу вызначаны органы ўнутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, пагранічнай службы, органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях, мытныя органы, органы фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, Служба бяспекі Прэзідэнта Беларусі і Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: