Пастанова Савета Міністраў

ад 20.11.2017

№ 863

Аб павышэнні тарыфных акладаў асобным катэгорыям работнікаў

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 лістапада 2017 г. № 863 павышаны тарыфныя аклады (стаўкі) асобным катэгорыям работнікаў.

Дакументам прадугледжана змяненне дыяпазону карэкціруючых каэфіцыентаў, што прымяняюцца да тарыфных ставак (акладаў) работнікаў. Рэалізацыя дадзенай меры дасць магчымасць павысіць узровень аплаты працы работнікаў, якія тарыфікуюцца 1-17-м разрадамі. Пры гэтым у большым памеры зарплата вырасце ў нізкааплатных катэгорый работнікаў, якія тарыфікуюцца з 1-га па 4-й разрады.

Акрамя таго, прадугледжана павелічэнне з 15% да 25% памеру павышэння тарыфных акладаў (ставак) работнікам устаноў сацыяльнага абслугоўвання і культурна-асветных устаноў, паколькі ў адпаведных галінах адзначаецца найбольш нізкі памер сярэдняй заработнай платы (у параўнанні з іншымі галінамі бюджэтнай сферы). Пры гэтым дадзенае павышэнне усталёўваецца толькі работнікам, працоўныя функцыі якіх адпавядаюць асноўнаму віду дзейнасці ўстаноў.

Прадугледжаныя пастановай меры ў цэлым дадуць магчымасць павысіць узровень зарплаты ў сярэднім на 7,1%, а таксама забяспечыць яе збалансаваны рост і захаванне дыферэнцыяцыі ў аплаце працы.

Міністэрству працы і сацыяльнай абароны даручана ўвесці карэкціруючыя каэфіцыенты да тарыфных ставак (акладаў) работнікаў бюджэтных арганізацый, памеры якіх вызначаны дадзенай пастановай.

Рэспубліканскім органам дзяржкіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, кіраўнікам бюджэтных арганізацый неабходна забяспечыць пераразлік зарплаты работнікаў у адпаведнасці з усталяванымі памерамі карэкціруючых каэфіцыентаў і павышэннем тарыфных акладаў (ставак).

Пастанова ўступае ў сілу з 1 снежня.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: