Пастанова Савета Міністраў

ад 05.12.2017

№ 922

Аб стварэнні Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню XXV Дня беларускага пісьменства ў г .Іванава

Пастановай Савета Міністраў  ад 5 снежня 2017 года № 922 створаны Нацыянальны  арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXV Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці 2 верасня 2018 года.

Аргкамітэт узначаліў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Жарко.

Святочныя мерапрыемствы будуць фінансавацца за кошт прадугледжаных на гэтыя мэты сродкаў Брэсцкага аблвыканкама, Іванаўскага райвыканкама, рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых крыніц.

Дзень беларускага пісьменства заснаваны ў 1994 годзе і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня.

У 2017 годзе Дзень пісьменства прымаў Полацк.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: