Пастанова Савета Міністраў

ад 14.12.2017

№ 957

Аб прадастаўленні гарантыі Урада Рэспублікі Беларусь Міжнароднаму банку рэканструкцыі і развіцця

Урад Беларусі прадаставіць Міжнароднаму банку рэканструкцыі і развіцця гарантыю ў пагашэнні знешняй пазыкі, якая выдаецца ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" у суме 60 млн. долараў ЗША на фінансаванне праекта "Пашырэнне доступу да фінансавання мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь", а таксама ў выплаце працэнтаў і іншых плацяжоў у адпаведнасці з умовамі гарантаванай пазыкі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2017 г. № 957.

Дадзеная пастанова прынята ў адпаведнасці з указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2006 г. № 252 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб знешніх дзяржаўных пазыках і знешніх пазыках, прыцягнутых пад гарантыі Урада Рэспублікі Беларусь" і ад 24 жніўня 2017 г. № 300 "Аб прыцягненні знешняй пазыкі і праекце міжнароднай дамовы.

Дакумент уступае ў сілу з дня яго прыняцця.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: