Пастанова Савета Міністраў

ад 08.01.2018

№ 8

Аб аднясенні зямельных участкаў радыяцыйна небяспечных зямель адчужэння да радыяцыйна небяспечных зямель абмежаванага гаспадарчага выкарыстання

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2018 г. № 8 зямельныя ўчасткі радыяцыйна небяспечных зямель адчужэння ў Буда-Кашалёўскім і Кармянскім раёнах Гомельскай вобласці агульнай плошчай 1534,01 га аднесены да радыяцыйна небяспечных земель абмежаванага гаспадарчага выкарыстання.

Гэтай жа пастановай з радыяцыйна небяспечных зямель выключаны зямельныя ўчасткі ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці агульнай плошчай 41,23 га і пераведзены ў гаспадарчае выкарыстанне філіяла "Савецкая Беларусія" ААТ "Рэчыцкі камбінат хлебапрадуктаў".

Буда-Кашалёўскаму, Кармянскаму і Рэчыцкаму райвыканкамам у месячны тэрмін усталяваць межы названых зямельных участкаў, ажыццявіць іх перадачу для далейшага выкарыстання, забяспечыць унясенне змяненняў у зямельна-кадастравую дакументацыю і давесці гэтыя змены да зацікаўленых.

Пастанова прынята ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 26 мая 2012 года "Аб прававым рэжыме тэрыторый, якія падвергліся радыеактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС".
 
Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: