Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 17.01.2018

№ 34

Аб выдачы крэдытаў РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск"

Савет Міністраў пастановай ад 17 студзеня 2018 года № 34 узгадніў ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" выдачу у 2018 годзе крэдытаў РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па будаўніцтву другой штучнай узлётна-пасадачнай паласы з аб'ектамі дапаможнага прызначэння.

Пастановай таксама вызначаны сумы крэдытаў - яны не павінны перавышаць $ 52,17 мільёнаў долараў і 10,9 млн еўра. Выплата працэнтаў за карыстанне ўстаноўлена ў 7,05% гадавых. Не выкарыстаныя у 2018 годзе сумы гэтых крэдытаў пераходзяць на наступны фінансавы год.

Таксама дакументам устаноўлена, што выплата працэнтаў за карыстанне крэдытамі у 2018 годзе здзяйсняцца наступным чынам: 65% ад сумы - за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, 35% - за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду грамадзянскай авіяцыі і пазабюджэтнага цэнтралізаванага інвестыцыйнага фонду Міністэрства транспарту і камунікацый.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: