Пастанова Савета Міністраў

ад 19.01.2018

№ 41

Аб зніжэнні у 2018 годзе выдаткаў на аказанне насельніцтву жыллёва-камунальных паслуг

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2018 г. № 41 устаноўлены заданні па зніжэнні арганізацыямі жыллёва-камунальнай гаспадаркі сістэмы Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі выдаткаў на аказанне насельніцтву жыллёва-камунальных паслуг на 2018 год.

Згодна з дакументам, заданне па зніжэнні названых выдаткаў у цэлым па рэспубліцы ўстаноўлена ў памеры 68,74 млн. рублёў. Канкрэтныя заданні даведзены кожнай вобласці і г.Мінску.

Аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму неабходна забяспечыць да 30 студзеня 2018 г. распрацоўку і зацвярджэнне абласнымі, гарадскімі, раённымі выканаўчымі камітэтамі адпаведных планаў мерапрыемстваў, а таксама прыняць меры па рэалізацыі гэтай пастановы.

Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Зніжэнне выдаткаў на аказанне жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву з'яўляецца адной з прыярытэтных для ЖКГ задач. Дзяржаўнай праграмай "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе" на 2016 - 2020 гады ", зацверджанай пастановай Урада ад 21 красавiка 2016 г. № 326, на 2017 - 2020 гады ўсталяваны зводны мэтавы паказчык па зніжэнні затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву ў супастаўных умовах да папярэдняга года не менш як на 5 працэнтаў.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: