Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 23.01.2018

№ 43

Аб методыцы фармавання сістэмы ацэнкі ступені рызыкі

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 студзеня 2018 г. № 43 зацверджана методыка фарміравання сістэмы ацэнкі ступені рызыкі.

Методыка распрацавана для выкарыстання кантралюючымі (нагляднымі) органамі, уключанымі ў пералік кантралюючых (наглядных) органаў, упаўнаважаных праводзіць праверкі, і сфер іх кантрольнай (нагляднай) дзейнасці, у мэтах адбору суб'ектаў для ўключэння ў планы выбарачных праверак.

Згодна з методыкай, адбор суб'ектаў для ўключэння ў планы выбарачных праверак ажыццяўляецца на падставе крытэрыяў ацэнкі ступені рызыкі для адбору правяраемых суб'ектаў пры правядзенні выбарачнай праверкі. Крытэрыі ацэнкі ступені рызыкі вызначаюцца кантралюючымі (нагляднымі) органамі па ўзгадненні з Міжведамасным саветам па кантрольнай (нагляднай) дзейнасці на падставе дадзенай методыкі.

Пералік суб'ектаў з рызыкай фармуецца кантралюючым (наглядным) органам з суб'ектаў, якія адносяцца да яго сферы кантролю (нагляду). Пры гэтым пералік можа вызначацца па кожнай сферы кантролю (нагляду) альбо па некалькім (усім) сферам кантролю (нагляду).

Пасля дапрацоўкі інтэграванай аўтаматызаванай сістэмы кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь фарміраванне пераліку суб'ектаў з рызыкай, а таксама ацэнка ступені рызыкі на аснове крытэрыяў ацэнкі ступені рызыкі ажыццяўляюцца кантралюючымі (нагляднымі) органамі ў аўтаматызаваным рэжыме з дапамогай функцыяналу названай інтэграванай аўтаматызаванай сістэмы.

Дадзеная пастанова прынята ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2017 г. № 376 "Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці".
 
Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: