Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 09.02.2018

№ 111

Аб падрыхтоўцы законапраектаў рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання у 2018 годзе

Урадам зацверджаны план падрыхтоўкі (удзелу ў падрыхтоўцы) законапраектаў рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання на 2018 год. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 лютага 2018 г. № 111.

Усяго ў названым плане значыцца 44 законапраекта. Яны тычацца сфер грамадзянскага, грамадзянскага працэсуальнага заканадаўства, заканадаўства аб працы, ахове здароўя, шлюбе і сям'і, а таксама аб фінансава-крэдытнай сістэме, прадпрымальніцкай, гаспадарчай (эканамічнай) дзейнасці, аб інфармацыі, абароне, нацыянальнай бяспецы  і інш.

Рэспубліканскім органам дзяржкіравання даручана забяспечыць своечасовую і якасную падрыхтоўку законапраектаў (канцэпцый законапраектаў), прадугледжаных планам, іх узгадненне з зацікаўленымі і прадстаўленне ва Урад ў названыя тэрміны. Акрамя таго, неабходна пры падрыхтоўцы законапраектаў Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў прымаць меры па арганізацыі іх падрыхтоўкі, вызначаць мэты, задачы іх прыняцця, змест. Таксама даручана сумесна з Нацыянальным цэнтрам вызначаць аб'ём работ і кірунак гэтай дзейнасці, а таксама забяспечваць удзел сваіх работнікаў у падрыхтоўцы законапраектаў.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: