Распараджэнне Прэм'ер-мiнiстра

ад 08.02.2018

№ 35p

Аб стварэнні міжведамаснай працоўнай групы

Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 08.02.2018 г. № 35р створана міжведамасная рабочая група для падрыхтоўкі прапаноў аб аптымізацыі функцыянавання сістэмы вытворчасці і рэалізацыі лекавых сродкаў, а таксама упарадкаванні пасрэдніцкай дзейнасці пры рэалізацыі тавараў на ўнутраным рынку. Яе ўзначаліў Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васіль Жарко.

Міжведамаснай рабочай групе даручана да 1 мая 2018 г. забяспечыць выпрацоўку ўзгодненых прапаноў аб функцыянаванні ў краіне адзінай сістэмы вытворчасці і рэалізацыі айчынных і імпартных лекавых сродкаў, а таксама аб мерах па мінімізацыі ўдзелу пасрэдніцкіх структур у працэсах рэалізацыі тавараў на ўнутраным рынку і выключэнню фактаў неабгрунтаванага (нядобрасумленнага) пасярэдніцтва пры ажыццяўленні дзяржзакупак.

Пры неабходнасці міжведамасная рабочая група можа далучаць ва ўстаноўленым парадку да працы кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных Ураду, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, запытваць у іх інфармацыю, неабходную для ажыццяўлення сваёй работы.

Ажыццяўляць арганізацыйнае забеспячэнне дзейнасці міжведамаснай працоўнай групы даручана Міністэрству аховы здароўя і Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: