Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 29.03.2018

№ 233

Аб прадастаўленні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі ГА "Беларуская федэрацыя стралковага спорту"

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь узгадніў Міністэрству абароны прадастаўленне бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі грамадскаму аб'яднанню "Беларуская федэрацыя стралковага спорту" ў мэтах стварэння і ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы, правядзення федэрацыяй спартыўных мерапрыемстваў і ўдзелу ў іх, у тым ліку падрыхтоўкі спартсменаў, згодна з заключаным паміж імі дамове аб прадастаўленні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Урада ад 29 сакавіка 2018 г. № 233.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з пунктам 9 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 2005 г. № 300 "Аб прадастаўленні і выкарыстанні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі".

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: