Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 13.04.2018

№ 285

Аб пасольствах Беларусі ў Эфіопіі і Кеніі

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лiпеня 1996 г. № 247 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах Рэспублікі Беларусь" Савет Міністраў пастанавіў закрыць да 1 кастрычніка 2018 г. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспубліцы Эфіопія. Гэта замацавана пастановай Урада ад 13 красавіка 2018 года № 285.

Міністэрству замежных спраў даручана прыняць меры па закрыцці дадзенага пасольства.

Пастанова таксама змяшчае рашэнне Урада аб адкрыцці у 2018 годзе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Кенія.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: