Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 25.04.2018

№ 325

Беларусь з 1 мая павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 мая 2018 года павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 красавiка 2018 года № 325.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе павышана са $111,4 да $118,5 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін павысіцца з $61,2 да $65,1 за 1 т, на таварныя бензіны - з $33,4 да $35,5 за 1 т.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $35,5 за 1 т (была $33,4). Такая ж пошліна ўстаноўлена ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолы, змазачных і іншых алеяў.

У папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 красавіка. Тады яны былі зніжаны.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: