Пастанова Савета Міністраў

ад 28.05.2018

№ 400

Беларусь з 1 чэрвеня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 чэрвеня 2018 года павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 мая 2018 года № 400.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе павышана са $118,5 да $131,8 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін павысіцца з $65,1 да $72,4 за 1 т, на таварныя бензіны - з $35,5 да $39,5 за 1 т.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $39,5 за 1 т (была $35,5).Такая ж пошліна ўстаноўлена ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолы, змазачных і іншых алеяў.

У папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 мая. Тады яны таксама былі павышаны.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: