Аб зацвярджэнні Пагаднення паміж урадамі Беларусі і Казахстана аб супрацоўніцтве ў галіне сродкаў масавай інфармацыі

Савет Міністраў зацвердзіў Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб супрацоўніцтве ў галіне сродкаў масавай інфармацыі, падпісанае ў г. Мiнску 29 лістапада 2017 года. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Саўміна ад 19 ліпеня 2018 года № 553.

Міністэрству замежных спраў даручана накіраваць паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу названага Пагаднення.

Надрукавана з сайта www.government.by
Адрас публікацыі http://www.government.by/be/solutions/3260
надрукаваць