Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 19.07.2018

№ 548

Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку пакрыцця сродкаў, затрачаных на спартыўную падрыхтоўку, іх памерах і напрамках выкарыстання

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2018 г. № 548 зацверджана Палажэнне аб парадку пакрыцця сродкаў, затрачаных на спартыўную падрыхтоўку, іх памерах і напрамках выкарыстання.

Дакумент прыняты ў мэтах выканання норм Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2018 года "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь" Аб фізічнай культуры і спорце".

Выпадкі звароту сродкаў, затрачаных на спартыўную падрыхтоўку, вызначаны артыкулам 591 Закона: сістэматычнае парушэнне абавязкаў па ўдзелу спартсменаў ў афіцыйных спартыўных мерапрыемствах (за выключэннем выпадкаў, звязаных з пагаршэннем стану здароўя), выступленне за нацыянальныя і (або) зборныя каманды іншых дзяржаў, адмова ад заключэння грамадзянска-прававога дагавора аб спартыўнай падрыхтоўцы або працоўнага дагавора.

Згодна з зацверджаным Палажэннем, сродкі пакрывае спартсмен або яго законны прадстаўнік той спартыўнай арганізацыі, у якой спартсмен праходзіў падрыхтоўку.

Памеры сродкаў, якія пакрываюцца, устаноўлены зыходзячы з базавай велічыні на дату скасавання дагавора або пісьмовай адмовы ад яго заключэння згодна з дадаткам да Палажэння.

Так, для спартсмена, які мае спартыўнае званне майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа, памер кампенсацыі складзе 400 базавых велічынь, спартыўны разрад кандыдата ў майстры спорту ў гульнявых відах спорту, спартыўнае званне майстра спорту ў іншых відах спорту - 350 базавых велічынь, пры адсутнасці ў спартсмена спартыўнага звання ці спартыўнага разраду - 100 базавых велічынь.
 
75 працэнтаў сумы вернутых сродкаў накіроўваецца ў даход адпаведных бюджэтаў, астатняя частка сродкаў пасля выплаты неабходных падаткаў і збораў выкарыстоўваецца спартыўнай арганізацыяй на падрыхтоўку спартыўнага рэзерву.

Пастанова ўступіла ў сілу з 19 ліпеня 2018 г.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: