Бел | Рус | Eng PDA
Распараджэнне Прэм'ер-мiнiстра

ад 19.07.2018

№ 209р

Аб стварэнні аргкамітэтаў для падрыхтоўкі і правядзення ў Беларусі ў 2019 годзе міжнародных спартыўных мерапрыемстваў

Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2018 г. № 209р створаны арганізацыйныя камітэты для падрыхтоўкі і правядзення ў г.Мінску у 2019 годзе адкрытага чэмпіянату Еўропы па біятлоне і чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні на каньках.

Аргкамітэт для падрыхтоўкі і правядзення адкрытага чэмпіянату Еўропы па біятлоне ўзначаліў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Жарко, чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні на каньках - Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук.

Аргкамітэт даручана распрацаваць і зацвердзіць планы мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні названых спаборніцтваў. Пры неабходнасці яны маюць права далучаць ва ўстаноўленым парадку да работы кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных Ураду, Мінскага гарвыканкама, Мінскага аблвыканкама і іншых арганізацый.


З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: