Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 13.08.2018

№ 593

Аб заключэнні дагавораў добраахвотнага страхавання экспартных рызык

Савет Міністраў пастановай ад 13 жніўня 2018 г. № 593 дазволіў Беларускаму рэспубліканскаму унітарнаму прадпрыемству экспартна-імпартнага страхавання "Белэксімгарант" заключыць з адкрытым акцыянерным таварыствам "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" дагаворы добраахвотнага страхавання рызыкі невяртання (непагашэння) і (або) пратэрміноўкі вяртання (пагашэння) экспартнага крэдыту, прадастаўленага гэтым акцыянерным таварыствам закрытаму акцыянернаму таварыству "Гандлёвы дом БМЗ - Балтыя" (Літоўская Рэспубліка).

Экспартны крэдыт прадастаўлены ў адпаведнасці з крэдытнай дамовай ад 9 лiпеня 2018 г. № 27-30КЛ 2018 для папярэдняй аплаты і разлікаў за рэалізаваную адкрытым акцыянерным таварыствам "Беларускі металургічны завод - кіруючая кампанія холдынгу "Беларуская металургічная кампанія" прадукцыю (металапракат).

Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: