Бел | Рус | Eng PDA
Распараджэнне Прэм'ер-мiнiстра

ад 16.08.2018

№ 243p

Аб стварэнні аргкамітэту па падрыхтоўцы і правядзенні Беларускага прамысловага форуму

Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 16.08.2018 г. № 243р створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенню Беларускага прамысловага форуму. Яго ўзначаліў Намеснік Прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка.

Аргкамітэту даручана забяспечыць падрыхтоўку і правядзенне мерапрыемства з 17 па 20 верасня 2019 г. у г.Мінску.

Беларускі прамысловы форум праводзіцца ў рэспубліцы з 1997 года. Яго мэта - садзейнічанне прадпрыемствам і арганізацыям у вырашэнні задач па пашырэнню выпуску высокатэхналагічнай канкурэнтаздольнай прадукцыі, укараненню новых навукаёмістых тэхналогій і абсталявання, развіццю міжнароднага супрацоўніцтва і прыцягненню інвестыцый.

За гады правядзення форуму ўдзел у ім прынялі кампаніі больш чым з 30 краін свету. Штогод выставачную экспазіцыю фармуюць 200-300 арганізацый, каля 150 кампаній ўвайшлі ў лік пастаянных экспанентаў.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: