Аб зацвярджэнні Пагаднення паміж Урадамі Беларусі і Латвіі аб аператыўным апавяшчэнні аб ядзерных аварыях, абмене інфармацыяй і супрацоўніцтве ў галіне ядзернай бяспекі і радыяцыйнай абароны

Пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 29 жніўня 2018 года №624 зацверджана Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Латвійскай Рэспублікі аб аператыўным апавяшчэнні аб ядзерных аварыях, абмене інфармацыяй і супрацоўніцтве ў галіне ядзернай бяспекі і радыяцыйнай абароны, падпісанае ў г. Мiнску 7 лютага 2018 года.

Міністэрству замежных спраў даручана накіраваць паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу названага Пагаднення.

Надрукавана з сайта www.government.by
Адрас публікацыі http://www.government.by/be/solutions/3302
надрукаваць