Бел | Рус | Eng PDA
Распараджэнне Прэм'ер-мiнiстра

ад 05.10.2018

№ 296р

Аб стварэнні міжведамаснай рабочай групы

Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 2018 г. № 296р створана міжведамасная рабочая група для выпрацоўкі прапаноў аб падрыхтоўцы нарматыўнага прававога акта, які прадугледжвае стварэнне асобага рэжыму па заключэнні і рэалізацыі спецыяльных доўгатэрміновых інвестыцыйных дамоваў. Яе кіраўніком назначаны Міністр эканомікі Дзмітрый Крутой.

Міжведамаснай працоўнай групе даручана выпрацаваць прапановы аб падрыхтоўцы названага нарматыўнага прававога акта. Пры неабходнасці ва ўстаноўленым парадку да гэтай работы могуць прыцягвацца кіраўнікі і спецыялісты рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных Ураду, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Міжведамасная рабочая група таксама ўпаўнаважана ўносіць адпаведныя прапановы ў Савет Міністраў.

Каардынацыя работы па выкананню гэтага распараджэння ўскладзена на Першага намесніка Прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: