Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 25.10.2018

№ 768

Аб павышэнні экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 лістапада 2018 года павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2018 г. № 768.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе павышана са $137,5 да $152 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін павысіцца з $75,6 да $83,6 за 1 т, на таварныя бензіны - з $41,2 да $45,6за 1 т.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $45,6 за 1 т (была $41,2). Такая ж пошліна ўстаноўлена ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолы, змазачных і іншых алеяў.

У папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 кастрычніка. Тады яны былі таксама павышаны.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: