Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 31.10.2018

№ 774

Аб зацвярджэнні Праграмы дзейнасці Урада Рэспублікі Беларусь на 2018 - 2020 гады

​Пастановай Савета Міністраў ад 31 кастрычнiка 2018 г. № 774 зацверджана Праграма дзейнасці Урада Рэспублікі Беларусь на 2018 - 2020 гады.

Дакумент адпавядае прыярытэтам, мэтам і задачам Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016 - 2020 гады, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2016 г. № 466, а таксама ўключае задачы, пастаўленыя Кіраўніком дзяржавы 24 красавіка 2018 года пры звароце з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Праграма ахоплівае асноўныя сферы эканомікі і грамадскіх адносін і ўтрымлівае ключавыя напрамкі дзейнасці Урада у галіне сацыяльнага і эканамічнага развіцця. У дакуменце вызначаны канкрэтныя задачы для кіраўнікоў дзяржаўных органаў, прапанаваныя меры і механізмы іх вырашэння, а таксама прыведзены індыкатары, якія характарызуюць вынікі выканання гэтых задач.

Рэалізацыя Праграмы дасць магчымасць забяспечыць якаснае завяршэнне бягучай пяцігодкі і стварэнне ўмоў для дынамічнага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 2021 - 2025 гадах і доўгатэрміновай перспектыве, створыць аснову для выканання стратэгічнай задачы Кіраўніка дзяржавы па аб'ёме валавога ўнутранага прадукту да 2025 года не менш за 100 млрд. долараў ЗША, дасць магчымасць павысіць узровень дабрабыту і жыцця грамадзян.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.


З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: