Аб зацвярджэнні Канцэпцыі інтэграванага кіравання Дзяржаўнай граніцай Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў зацвердзіў Канцэпцыю інтэграванага кіравання Дзяржаўнай граніцай Рэспублікі Беларусь. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Урада ад 12 сакавiка 2019 г. № 153.

Канцэпцыяй вызначаецца сутнасць дзейнасці дзяржорганаў, надзеленых заканадаўствам паўнамоцтвамі ў галіне дзяржаўнай пагранічнай  і мытнай палітыкі па ажыццяўленню інтэграванага кіравання Дзяржаўнай граніцай Рэспублікі Беларусь з дапамогай збалансаванага развіцця яе бар'ернай і кантактнай функцый.

Мэтамі інтэграванага кіравання Дзяржаўнай граніцай з'яўляюцца павышэнне эфектыўнасці дзяржаўнай дзейнасці, накіраванай на супрацьдзеянне пагранічным небяспекам і гарманізацыю правілаў (стандартаў), якія паскараюць пропуск фізічных асоб, транспартных сродкаў і тавараў праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь.

Распрацоўка Канцэпцыі абумоўлена неабходнасцю пашырэння ўнутрыведамаснага і міжведамаснага ўзаемадзеяння паўнамоцных дзяржаўных органаў па рэалізацыі дзяржаўнай пагранічнай  і мытнай палітыкі, а таксама павышэння эфектыўнасці прымянення інструментаў міжнароднага супрацоўніцтва ў інтарэсах забеспячэння пагранічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Дакумент распрацаваны на падставе міжнародных дагавораў і нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь, а таксама мадэлі інтэграванага кіравання граніцамі Еўрапейскага саюза.

Рэалізацыя Канцэпцыі ажыццяўляецца згодна кампетэнцыі Дзяржаўным пагранічным  камітэтам і Дзяржаўным мытным камітэтам ва ўзаемадзеянні з зацікаўленымі дзяржорганамі пры каардынацыі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Дзяржаўнаму памежнаму камітэту сумесна з Дзяржаўным мытным камітэтам даручана ў трохмесячны тэрмін распрацаваць і зацвердзіць план мерапрыемстваў па рэалізацыі Канцэпцыі.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Надрукавана з сайта www.government.by
Адрас публікацыі http://www.government.by/be/solutions/3526
надрукаваць